3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Мінск сёння прымаў патрыятычны марафон "Дарогамі мужнасці і стойкасці"
Дыялогавая пляцоўка разгарнулася на базе гарадскога Палаца культуры. Адкрытая гутарка аб'яднала больш за 500 чалавек: моладзь і эксперты, прадстаўнікі працоўных калектываў сталіцы ўзгадвалі падзеі вайны, гаварылі пра захаванне гістарычнай памяці, адзінства беларусаў і патрыятызм.
Усяго патрыятычная акцыя ахопіць 27 гарадоў і населеных пунктаў краіны, што ўзнагароджаныя вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". 4 з іх у цэнтральным рэгіёне. Так дыялогавыя пляцоўкі напярэдадні прымалі ў Маладзечне і Барысаве, у Астрашыцкім гарадку і Заслаўі.