3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
Мінскія вадаёмы чысцяць ад падводнага пустазелля
На вадаёмах сталіцы пачалі пакос водных раслін. На працягу ўсяго летняга сезона пад кантролем спецыялістаў будуць Камсамольскае возера, вадасховішчы Дразды, Цнянскае і Заслаўскае. Працу выконваюць на спецыяльных машынах - водных камбайнах. Скошаныя водарасці адпраўляюцца на перапрацоўку. Чысціць дно заўсёды пачынаюць пасля завяршэння нерасту. Водарасці квітнеюць усё лета, таму водны пакос будуць праводзіць рэгулярна да канца верасня.















