3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Мінскі палац дзяцей і моладзі працягвае прыём новых навучэнцаў
Новы навучальны год стартаваў не толькі ў школах, але і ва ўстановах дадатковай адукацыі! У Мінскім палацы дзяцей і моладзі працягваецца прыём новых навучэнцаў у гурткі і секцыі. На занятках цікава і аматарам сучасных тэхналогій, і юным эколагам, спевакам і мастакам!
З новай адукацыйнай праграмай для рознабаковага вольнага часу школьнікаў пазнаёмілася Таццяна Бажко.
Робататэхніка, харэаграфія, выяўленчае мастацтва... У Мінскім палацы дзяцей і моладзі працуюць больш за 8 соцень гурткоў і секцый. Сёлета адкрываюцца яшчэ 30. Словам, усе ўмовы для таго каб цікава бавіць вольны час і здзяйсняць дзіцячыя мары.
А яшчэ даць не толькі карысныя веды, але і будучую прафесію. Ва ўстанове дадатковай адукацыі ўзялі курс на развіццё тэхнічнага кірунку і вывучэнне сучасных тэхналогій.
Але сучасныя тэхналогіі вабяць не ўсіх! Шасцігадовы мінчанін Сцяпан выбар зрабіў упэўнена і самастойна - даўно марыў навучыцца гульні ў шахматы. З яе асновамі хлопчыка пазнаёміў дзядуля.
А для Алёны Нікіцінай гэты навучальны год у Мінскім палацы дзяцей і моладзі не першы. Юная мастачка летась паспела паўдзельнічаць у некалькіх конкурсах. Сёлета вырашыла расшыраць кругагляд.
Між іншым, заняткі ў гуртках і секцыях працягваліся і на канікулах. Напрыклад, удзельнікі студыі выяўленчага мастацтва "Радуга" прапанавалі свае работы на міжнародным конкурсе ў Казахстане, атрымалі добры вынік - тры дыпломы лаурэатаў прэміі для юных мастакоў. Сярод іх і дзесяцігадовая Яна Шэлег.
Напачатку верасня ў раскладзе заняткаў з'явяцца і новыя харэаграфічныя і вакальныя студыі, а таксама адразу некалькі гурткоў для юных эколагаў. Прыём новых навучэнцаў у Мінскім палацы дзяцей і моладзі працягнецца да 5 верасня.















