3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Мінскі трактарны завод развівае прамысловы турызм для старшакласнікаў
Мінскі трактарны завод развівае прамысловы турызм для старшакласнікаў, якія захапляюцца тэхнікай. Сёння МТЗ наведала група школьнікаў з гарадскога пасёлка Сураж Віцебскай вобласці. Там дзейнічае адзіны ў сваім родзе гурток навучання трактарнай справе. Многія выпускнікі школы працуюць трактарыстамі. Сёння ж на заводзе моладзь азнаёмілася з асаблівасцямі выпуску машын.
Шырокай і багатай стала і экспазіцыя музея Мінскага трактарнага завода. Сёння тут больш за дзвесце экспанатаў. Гісторыю сталічнай прамысловасці можна вывучаць і інтэрактыўна.















