Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла парадак вакцынацыі жанчын падчас цяжарнасці
Сёння Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла парадак вакцынацыі жанчын падчас цяжарнасці і ў перыяд груднога выкормлівання. Абавязковая ўмова - адсутнасць супрацьпаказанняў да прышчэпкі. Нагадаем, вірус не толькі ўплывае на цячэнне цяжарнасці, але і нясе пэўныя рызыкі. У свеце ўсё часцей дазваляюць вакцынавацца жанчынам "у становішчы". У прыватнасці ў Расіі "Спадарожнікам V" прышчапляюць з гэтага лета. Там антыкавідны прэпарат дазволены жанчынам з 22-га тыдня цяжарнасці.
Рэвакцынацыя ад COVID-19
Што датычыцца рэвакцынацыі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падпісаў загад, паводле якога магчымасць правядзення аднаразовай паўторнай вакцынацыі супраць COVID прапаноўваецца праз 9 і больш месяцаў пасля асноўнага (скончанага) курсу вакцынацыі пацыентам з саслабелым імунітэтам, асобам, якім больш за 60 гадоў, якія прымаюць імунасупрэсіўную тэрапію, знаходзяцца на гемадыялізе, а таксама медыкам, працаўнікам стацыянарных устаноў сацабслугоўвання і іншым. За апошнія суткі ў краіне зарэгістраваны 1 946 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 266, памерлі 10 чалавек.







