3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова адкрыў Залу славы
Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова рыхтуецца да 105-годдзя. Напярэдадні юбілею ў галоўным корпусе ВНУ адкрылася Зала славы. На стварэнне ўнікальных экспазіцый спатрэбілася каля года. Дзякуючы рэдкім і ўнікальным дакументам можна прасачыць гісторыю адной з найстарэйшых навучальных устаноў краіны. Сярод яе выпускнікоў - нямала выбітных людзей, у тым ліку алімпійцаў, у музеі выстаўленыя іх узнагароды. Гістарычны факультэт ВНУ скончыў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Сярод пастаянных экспазіцый і выстава работ фотамастака Васіля Цітова - таксама выпускніка ВНУ. На кадрах - студэнцкі каларыт, пачынаючы з 70-х гадоў мінулага стагоддзя.















