"Маладзёжны квіз" - у Мінску вызначылі самую эрудзіраваную каманду
Дзевяць каманд, хвіліна - на адно пытанне і мазгавы штурм. Сёння ў сталіцы вызначылі самую эрудзіраваную каманду. Па выніках фіналу інтэлектуальнай гульні "Маладзёжны квіз" ёй сталі вучні 14-й гімназіі Заводскага раёна Мінска. Гэта каманда будзе прадстаўляць сталіцу на рэспубліканскім першынстве.
Які драпежнік намаляваны на гербе Гомеля? Назва якога горада супадае з назвай беларускага месяца? Як звалі бацьку Рагнеды - першага полацкага князя? У фінале для эрудытаў падрыхтавалі квіз з пяці тураў. У кожным па 7 пытанняў як на праверку школьных ведаў, так і агульнага ўзроўню інтэлектуальнага кругагляду.
Сёлета ўпершыню батл ведаў аб'яднаў моладзь ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Каманды спачатку сталі лепшымі ў сваіх школах і гімназіях, затым у сваім раёне. Інтэлектуальная барацьба праходзіла ў фармаце квіза, накшталт сучаснай віктарыны з выкарыстаннем медыякантэнта і інтэрактыўных галаваломак.







