3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Моладзевы лагер ля Кургана Дружбы
Міжнародны лагер "Бе-La-Русь" трыццаты раз аб'яднаў моладзь і тых, хто стаяў ля вытокаў традыцыі сустракацца каля Кургана Дружбы. Мемарыял на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі створаны ў памяць аб сумеснай барацьбе з ворагам. У гады Вялікай Айчыннай у гэтай мясцовасці разгарнуўся буйны падпольны і партызанскі рух. Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай сустрэчы, традыцыйнае пасвячэнне і начная дыскатэка.
Раніца пачнецца з сумеснай зарадкі. Дарэчы, на паляну ў Верхнядзвінскі раён прыехалі каля 400 чалавек. Актуальныя пытанні абмяркуюць на дыялогавых пляцоўках. У спартыўнай праграме - футбол і валейбол. А самыя таленавітыя сёння прымуць удзел у творчым конкурсе.