Мароз у Беларусі ў найбліжэйшыя дні возьме тайм-аўт
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мароз здае пазіцыі. У Беларусь ідзе кароткае пацяпленне. У аўторак, 9 студзеня, месцамі па краіне будзе кароткачасовы снег. Чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ўсё яшчэ экстрэмальна холадна - прагназуецца да 23 градусаў, а ўжо днём стане значна цяплей. Слупкі тэрмометраў пакажуць мінус 1-8 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх і паўднёвых раёнах да мінус 10.
К выхадным зіма зноў пакажа суровы характар. Тэмпература стане апускацца. Прагназуецца марознае надвор'е без істотных ападкаў.







