3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Мазырскія таксісты дапамагаюць медыкам
Мазырскія таксісты далучыліся да марафона добрых спраў. Адна са службаў таксі райцэнтра звярнулася ў мясцовыя медустановы і прапанавала сваю дапамогу. Зараз некалькі разоў на тыдзень таксісты на сваіх аўтамабілях дапамагаюць тэрапеўтам наведваць пацыентаў дома. Дзякуючы акцыі, таксама атрымліваецца развозіць рэцэпты пацыентам з іншымі хранічнымі захворваннямі. Такім чынам здолелі пазбегнуць масавага збірання людзей у паліклініках.
Усе меры засцярогі выконваюць. У таксістаў - абавязковы масачны рэжым, а таксама дэзінфекцыя салонаў аўтамабіляў.