3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Мы жадаем убачыць, як гараць вочы ў нашых дзяцей - Качанава
Працягваецца самая добрая навагодняя акцыя "Нашы дзеці". Паводле традыцыі вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў наведваюць установы адукацыі.
Так, 20 снежня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава прыехала ў Ждановіцкую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат. Там навучаюцца больш як 70 дзяцей з рознымі парушэннямі слыху. Гасцей чакаў навагодні паказ з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама іншымі казачнымі героямі. Пасля канцэрту школе-інтэрнату ўручылі сертыфікат на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Спікер выказала падзяку і ўдзячнасць педагогам.
Наталля Качанава таксама азнаёмілася з працэсам навучання ў школе-інтэрнаце. Спікеру паказалі выставу дзіцячых прац, сярод іх - карціны алеем, а таксама працы рукадзеля, пашытыя хлопцамі падушкі, сурвэткі, цацкі. Наталля Качанава адзначыла, што працы выкананыя на вельмі высокім узроўні, і дабавіла, што дзецям неабходна развіваць свае таленты.