3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Мясніковіч і Мацвіенка наведалi вялікую выставу-кірмаш рэгіёнаў Расіі і Беларусі
Расійскія і беларускія рэгіёны павінны прыкласці максімум намаганняў для ўмацавання не толькі эканамічных, але і культурных узаемаадносін. Пра гэта сёння ў Магілёве заявілі Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на адкрыцці вялікай выставы-кірмашу. 20 рэгіёнаў Расіі і ўсе рэгіёны Беларусі прадэманстравалі нацыянальныя пляцоўкі з рамёствамі і артыстамі.
У гэтыя хвіліны ўдзельнікі форуму наведваюць мемарыял "Буйніцкае поле", дзе ўскладуць кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.















