МЗС: беларусаў сярод пацярпелых пры НЗ з катамаранам у Турцыі няма
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У пасольства Беларусі ў Турцыі не паступала інфармацыі аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку НЗ з катамаранам ля берагоў Кіпра. Як паведамляюць у МЗС, беларускія дыпламаты адсочваюць сітуацыю ў рамках сваёй кампетэнцыі.
Нагадаем, напярэдадні ля берагоў Паўночнага Кіпра патануў пасажырскі паром. На борце знаходзіліся 267 чалавек, 8 загінулі, лёс яшчэ 18 пасажыраў застаецца невядомым. Паліцыя арыштавала капітана і ўсіх членаў экіпажа па абвінавачанні ў злачыннай халатнасці.
У рэгіёне аб'яўлена трохдзённая жалоба.







