На фестывалі "Бацькава булка" ў Свіслачы спякуць каравай вагой 150 кг
Весела і шматлюдна 15 жніўня ў Свіслачы - хлебным сэрцы Беларусі. Тут праходзіць пяты каравай-фэст "Бацькава булка". Гэта свята, якое з местачковага вырасла ў рэспубліканскае, і зараз яго ведаюць, любяць і чакаюць па ўсёй краіне. Цяперашні фестываль - гэта тысячы гасцей, унікальная праграма, міжнародныя ўдзельнікі і галоўная зорка: 150-кілаграмовы каравай. А кульмінацыяй мерапрыемства стане вячэрні гала-канцэрт, які Белтэлерадыёкампанія пакажа ў нядзелю, 16 жніўня, у 21:00 на "Беларусь 3".
"Бацькава булка" - гэта знакамітая здобная пшанічная пляцёнка, што стала брэндам пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы. Выраб выпякаюць з дражджавога здобнага цеста па традыцыйнай рэцэптуры, надаючы форму прыгожай касы.
Больш падрабязна пра тое, як праходзіць майстар-клас па вырабе "Бацькавай булкі", гл. відэа.







