На мове ДНК: больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў выдадзена ў Беларусі
Аўтар:Анастасія Рудзкая
Генетычныя даследаванні - адзін з важных напрамкаў у рабоце беларускіх вучоных.
Больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў выдалі ў Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій за 15 гадоў. Пошук прычыны рэдкіх захворванняў, ацэнка рызык, падбор лячэння - у фокусе генетыкаў.
У Беларусі распрацаваны методыкі выяўлення генетычнай схільнасці больш чым да 20 захворванняў. Спецыялісты ахопліваюць увесь цыкл працы: ад атрымання біяматэрыялу да глыбокага аналізу вялікіх масіваў дадзеных (гл. відэа).







