На трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў прынята 78 законаў
Мірнае неба, бяспека на вуліцах, годная праца і якасць жыцця ў любым пункце Беларусі - на гэта накіравана законатворчая дзейнасць. У Палаце прадстаўнікоў падвялі вынікі трэцяй сесіі. Усяго было прынята 78 законаў.
30 чэрвеня ў цэнтры ўвагі дэпутатаў прадстаўлены таксама шэраг важных дакументаў. У прыватнасці, у першым чытанні прыняты законапраект "Аб аквакультуры". Дакументам уводзіцца новае паняцце сферы грамадскіх адносін, звязанае з вырошчваннем рыбы ў штучных умовах.
Таксама ў першым чытанні прыняты законапраект па пытаннях меліярацыі зямель. Мяркуецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за неўцягненне такіх тэрыторый у сельгасабарот ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Уладзімір Калесніковіч, член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Час не стаіць на месцы, і заканадаўства патрабуе карэкціроўкі. Апошнія змяненні ў закон аб меліярацыі земель уносіліся ў 2023 годзе. Але сённяшнія рэаліі і запыты нашых сельгасвытворцаў выклікалі неабходнасць абгрунтаванай карэкціроўкі заканадаўства аб меліярацыі земель. Пытанні эфектыўнасці выкарыстання зямель пастаянна знаходзяцца ў полі зроку кіраўніка дзяржавы".
Таксама дэпутаты ратыфікавалі Пагадненне аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта дазволіць праводзіць сумесныя фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні, рэалізоўваць навукова-тэхнічныя праекты.







