3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
На экатрэйле ў Салігорску сабралі амаль 400 кг смецця
З клопатам пра наваколле і экалогію. Чэмпіянат па хуткім зборы смецця правялі энтузіясты ў Салігорску. Адразу 12 каманд высвятлялі, колькі за гадзіну можна сабраць паперы, шкла і пластыку, пакінутых у лесе. Маладыя людзі ахвотна падтрымалі такі экатрэйл. У выніку сумясцілі спартыўны запал і добраўпарадкаванне сцежкі здароўя.
Агульны вынік экалагічнага спаборніцтва - каля 400 кг сабранага смецця. Яго рассартавалі па катэгорыях і адправілі на ўтылізацыю. Наступны такі чэмпіянат запланавалі правесці ў Салігорску восенню.