3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
На Паклоннай гары ў Маскве стартаваў бронепрабег "Дарога мужнасці"
Магутныя БТРы, лёгкія матацыклы "Урал" і легендарныя "Ваўкадавы". На Паклоннай гары ў Маскве стартаваў бронепрабег "Дарога мужнасці". Больш за 15 мадэляў ваеннай тэхнікі 30-х гадоў мінулага стагоддзя праедуць па маршруце "Масква - Брэст - Масква", а гэта каля 2 з паловай тысяч кіламетраў і больш за тыдзень шляху. "Дарога мужнасці" цалкам супадае з месцамі абароны савецкіх войскаў у 1941 годзе.
Бронепрабег пройдзе па 10 гарадах Расіі і Беларусі. Нашы суайчыннікі далучацца да калоны ў Смаленску. А 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай бронепрабег прыбудзе ў Брэсцкую крэпасць, дзе адбылася адна з першых бітваў той страшнай вайны.