Надзейны тыл і апора: якая формула шчаслівага бацькоўства
У краіне пражываюць звыш 3,3 млн мужчын, старэйшых за 18 гадоў, і большасць з іх прымерылі самую важную ролю - ролю таты. Беларусь адзначае Дзень бацькі - свята тых, хто побач з першага кроку, хто вучыць трымаць удар і не баяцца памылак. Яшчэ 12,9 тыс. бацькоў самастойна выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. За гэтымі лічбамі - штодзённая праца, адказнасць і вялізная любоў.
Для Дзмітрыя Грамыкі спартыўная зала - яго другі дом. Дзюдо, самба, трэніроўкі - тут мужчына праводзіць больш часу, чым дзе. Ён з'яўляецца майстрам спорту, чэмпіёнам свету па самба, бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па дзюдо сярод ветэранаў у Парыжы. Дзмітрый вучыць іншых не здавацца. Але за ўсімі тытуламі і медалямі стаіць тое, што для яго важней любых узнагарод (гл. відэа).







