Напярэдадні Дня машынабудаўніка супрацоўнікам Мінскага аўтазавода ўручылі ўзнагароды
Мінск рыхтуецца да адкрыцця новага завода МАЗ па выпуску аўтобуснай тэхнікі. Прадпрыемства пачне працаваць ужо ў наступным годзе.
А 27 верасня - напярэдадні Дня машынабудаўніка, які Беларусь адзначыць у нядзелю, 29 верасня, - узнагароды прымалі супрацоўнікі аўтазавода. Больш за 20 прадстаўнікоў розных прафесій атрымалі граматы і падзякі. І як адзначыла кіраўніцтва горада, сёння ўсе сферы эканомікі зацікаўлены ў прадукцыі машынабудавання. Вялікая ўвага надаецца і экспарту.
Азнаёміцца з дасягненнямі беларускіх машынабудаўнікоў можна на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Тут сабраны навінкі айчынных флагманаў - Гомсельмаша, МТЗ, "Амкадара" і "БЕЛДЖЫ".
"За 8 месяцаў года холдынг прапанаваў адразу 10 навінак. 5 з іх ужо сталі ў серыю. Адной з навінак з'яўляецца машына ўніверсальная камунальная. Гэта так званая машына W100. На выставе дэманструюцца таксама дзве навінкі гэтага года: 25-тонны бульдозер і экскаватар", - расказаў гендырэктар ТАА "АМКАДАР-МАШ" - кіруючая кампанія холдынга" Дзяніс Бакей.
Экспазіцыя тэхнікі на Кастрычніцкай плошчы працягнецца і ў суботу, 28 верасня. Гасцей тут чакаюць і ў Дзень машынабудаўніка. У нядзелю выстава будзе працаваць з 9 раніцы да 5 гадзін вечара.







