3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Нацбанк выпусціў памятныя манеты з адлюстраваннем цягнікоў
Выпушчана новая серыя стальных манет наміналам 2 рублі, на якіх намаляваны цягнікі. Калекцыя складаецца з пяці манет дыяметрам больш за 2 см. Кожная выпушчана тыражом 25 тыс. штук. Адзін бок усіх манет аднолькавы - на ім нанесены дзяржаўны герб, а вось на другім баку можна ўбачыць розныя віды цягнікоў - паравоз, цеплавоз, электравоз, дызель-цягнік і электрацягнік.
"Калекцыяніраваць пачаў з дзяцінства, калі хадзіў у 5-ы клас. Тады я збіраў маркі, а потым паступова перайшоў на манеты, таму ў мяне ёсць усе, якія выпускаліся ў Беларусі", - падзяліўся член Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў Валерый Краўчанка.
Акрамя памятных манет, Нацбанк упершыню ў 2025 годзе выпусціў банкноту да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне наміналам 80 беларускіх рублёў. На ёй намаляваны галоўны манумент мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" - "Мужнасць". На зваротным баку - рукі маці, якая трымае за руку дзіця на фоне нацыянальнага арнаменту малюнка архітэктурнага комплексу "Вароты Мінска" і кветкі яблыні.