3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Новы будынак гімназіі № 42 у Мінску на фінальным этапе будаўніцтва і ў новым навучальным годзе прыме школьнікаў
З басейнам і футбольным полем. Новы будынак гімназіі № 42 у мікрараёне Лебядзіны амаль гатовы. Ужо 2 верасня ён прыме больш за тысячу вучняў. Установа адукацыі - сапраўдны шматфункцыянальны комплекс не толькі для развіцця ведаў, але і спартыўных перамог. Акрамя класаў, 2 гульнявыя залы, а яшчэ прасторы для харэаграфіі і рытмікі, басейн. Іх будзе 2 - для старэйшых класаў і пачатковай школы.
Уражвае і вулічная спартыўная зона. Гэта прафесійны комплекс. Побач гульнявая пляцоўка і тэрыторыя "футбола для дваіх".