3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Новы моладзевы праект "#ЗаСправу!" стартаваў у Беларусі
Стартам новага праекта "#ЗаСправу!" адзначыў свой 16-ы дзень нараджэння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Акцыя даўгачасная і пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Асноўная мэта - добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на сваёй малой радзіме. Так, на востраве Камсамольцаў у мінскім парку Перамогі хутка з'явяцца новыя спартыўныя пляцоўкі. Сёння пачаўся мантаж валейбольных стоек, за год тут плануюць зрабіць і футбольнае поле, усталяваць сцэну і дызайнерскія лаўкі. Архітэктурны праект падрыхтавалі студэнты БНТУ. Стаць яго ўдзельнікам можа кожны, апублікаваўшы ў сасцсетках фота на фоне свайго аб'екта з хэштэгам #ЗаСправу!. Больш за тое, БРСМ мае намер правесці значныя ператварэнні ў арганізацыі.
Новая працоўная акцыя "#ЗаСправу!" пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі. Будаўніцтва адкрытых крэатыўных прастор плануецца завяршыць да 2020 года.















