3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Новы асвячоны праваслаўны храм свяціцеля Лукі ў Мінску
Сімвалічна, што напярэдадні свята ў Мінску адбылося асвячэнне новага храма - свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага. Духоўны дом знаходзіцца па адрасе: Асіповіцкая, 5 а. Праваслаўная суполка была зарэгістраваная яшчэ ў 2012 годзе. Але будаўніцтва царквы пачалося толькі 5 гадоў таму. Храм аднакупальны, можа змясціць да 300 чалавек. Апроч месца для малітвы, у будынку ёсць свая званіца, хрысцільня, памяшканне для класаў нядзельнай школы, бібліятэка, прасфорня. Вернікі прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве. За дапамогу ва ўзвядзенні царквы вернікі былі ўдастоеныя медалёў, грамат і падзякі Патрыяршага Экзарха.
Прыход свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага ўжо некалькі гадоў апякуе ўрачоў і пацыентаў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Яна знаходзіцца як раз побач з новай царквой. У сценах медыцынскай установы праваслаўная суполка адкрыла сваю капліцу.