3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Новы сезон "Галоўнага эфіру" - новая графічная "ўпакоўка" і дызайн студыі
Новае шоу - гэта не адзіная прэм'ера тэлесезона. Змяненні ў сетцы праграм закрануць усе тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі. Вас чакаюць новыя займальныя, пазнавальныя, а таксама інфармацыйныя праграмы. Новы тэлесезон у абноўленым фармаце сёння вечарам сустрэне "Галоўны эфір".
У выніковай праграмы новая графічная "ўпакоўка" і дызайн студыі. Але перамены не толькі знешнія. Шэф-рэдактары змяняюць і напаўненне праграмы. Сюжэты стануць больш дынамічнымі, дадасца больш графікі і відеаэфектаў. Рэпарцёры АТН абяцаюць здзіўляць крэатыўным падыходам. Але нязменным застаецца самае важнае: інфармацыйна-аналітычная праграма збірае для вас галоўныя падзеі адыходзячага тыдня. У суседнім з намі студыйным павільёне ўжо ідзе праца над вячэрнім выпускам.















