3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Грамадскія аб'яднанні, арганізацыі працягваюць дапамагаць беларускім клінікам
Грамадскія аб'яднанні, арганізацыі і проста неабыякавыя людзі працягваюць дапамагаць беларускім клінікам.
Пачастункі і сродкі індывідуальнай засцярогі (маскі, рэспіратары, пальчаткі) перадалі Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама супрацоўнікі Мінскага каледжа спажыўкааперацыі. Новы тэрапеўтычны корпус (усяго 4 аддзяленні клінікі) на час ператварыўся ў інфекцыйны. Там аказваюць дапамогу жыхарам Мінскага раёна.
Мінская цэнтральная раённая бальніца атрымала статус клінічнай. На базе медустановы працуюць дзве кафедры медыцынскага ўніверсітэта і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.















