3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Каля 20 інфапунктаў адкрыюць у Мінску да II Еўрапейскіх гульняў
Менш за год застаецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў. І Беларусь працягвае падрыхтоўку да маштабнай спартыўнай падзеі. Для гасцей краіны ў Мінску адкрыюць каля 20 інфапунктаў. Яны размесцяцца каля спартыўных аб'ектаў, гасцініц, у фанзонах, у павільёнах з сувенірамі, а таксама на вакзале і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Даведацца ўсю інфармацыю турысты змогуць і з дапамогай мабільнага дадатку, прысвечанага II Еўрапейскім гульням.















