3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Каля сарака машын узялі ўдзел у аўтапрабегу ў памяць аб чарнобыльскай трагедыі
Напярэдадні чарнобыльскай трагедыі сёння ў Буда-Кашалёўскім раёне стартаваў аўтапрабег у памяць аб ліквідатарах аварыі і пахаваных вёсках. Мясцовыя жыхары склалі 40-кіламетровы маршрут і ў аўтакалоне праехалі па знакавых мясцінах. Удзел у акцыі прынялі каля сарака машын. Стартавалі ад цэнтральнай плошчы райцэнтра, а першы прыпынак зрабілі ля мемарыяльнага каменя на мяжы з Чачэрскім раёнам. Тут удзельнікі акцыі ўсклалі жывыя кветкі.
У цэлым памятную аўта- і велаэстафету падтрымаюць у пяці раёнах Гомельскай вобласці. 24 красавіка з Мінска ўдзельнікі аўтапрабегу адправяцца ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.