3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Небяспека на вадзе: МНС і Асвод нагадваюць правілы купання
Першыя ахвяры купальнага сезона. За выхадныя ў Беларусі патанулі 13 чалавек, а ў аператыўных зводках МНС і Асвод за апошні тыдзень - 29. Вялікая колькасць здарэнняў у Мінскай вобласці. Таму на ўзмоцненым дзяжурстве супрацоўнікі і службы выратавання на водах. За кожным пляжам замацаваны пункт назірання. Ратавальнікі рэгулярна аб'язджаюць акваторыі, нагадваюць правілы бяспечнага купання: заходзіць у ваду толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, недалёка ад выратавальных станцый. Калі вопыту і сіл для заплыву на вялікія адлегласці не хапае, лепш застацца на беразе.
Для адпачынку на вадзе варта выбіраць абсталяваныя пляжы, не заплываць за буйкі. У спякотнае надвор'е пасля перагрэву на сонцы таксама рызыкоўна акунацца ў халаднаватую ваду найперш людзям з хранічнымі сардэчнымі захворваннямі.