3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі. Удар цыклона, які рухаецца з боку Атлантыкі на Расію, ужо напярэдадні вечарам на сабе адчулі жыхары краіны. На многія раёны абрынуўся шквалісты вецер і праліўныя дажджы. З-за непагадзі ў Брэсцкай вобласці былі абясточаны населеныя пункты. Сёння па краіне чакаюцца яшчэ і навальніцы. Парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Днём будзе не вышэй за 10 цяпла. Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя - прахалоднае непагодлівае надвор'е будзе ўвесь тыдзень.