Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 2 ліпеня ў Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Моцная спякота ў Беларусі змянілася ліўнямі. У панядзелак, 1 ліпеня, магутныя дажджы з навальніцай і штармавым ветрам сталі прычынай аварыйных адключэнняў электраэнергіі. У Віцебскай вобласці было абясточана 175 населеных пунктаў.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены і на аўторак. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамімоцныя, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Спякота ідзе на спад - тэмпература паветра будзе вагацца ад +20 °C па захадзе да +31 °C па паўднёвым усходзе Беларусі.







