Асвод Мінска абсталюе купелі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мабільныя лазні, палявыя кухні, месцы для пераапранання, фотазоны з ледзянымі скульптурамі і купелі з падагрэвам. Асвод Мінска рыхтуе лакацыі для вадохрышчанскіх акунанняў. Для бяспечнага ўваходу ў ваду абсталёўваюць спецыяльныя зоны, ачышчаюць дно.
Купелі будуць на базе выратавальных станцый "Дразды", "Камсамольскае возера" і "Цнянскае вадасховішча". Асвод рэкамендуе ўсім ахвотнікам прыходзіць менавіта на тыя пункты, дзе будзе арганізавана кругласутачнае дзяжурства ратавальнікаў і медыкаў.
Ратавальнікі нагадваюць, што ад акунанняў у ледзяную ваду лепш устрымацца людзям з хранічнымі захворваннямі, найперш сардэчна-сасудзістай сістэмы. Таксама забаронена ўдзельнічаць у вадохрышчанскіх мерапрыемствах у стане алкагольнага ап'янення.







