Памёр аўтар легендарнага паса на Алімпіядзе-1972 баскетбаліст Іван Ядэшка
Аўтар:Станіслаў Ліпскі
Сумная навіна для прыхільнікаў спорту - не стала легенды айчыннага баскетбола Івана Ядэшкі.
Іван Іванавіч праславіўся на ўвесь свет на Алімпіядзе-1972, аддаўшы за 3 секунды да фінальнай сірэны пераможны пас на Аляксандра Бялова. У тым паядынку зборная СССР сенсацыйна ў фінале перамагла зборную ЗША.
Спачуванні ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў нашай краіне Івана Ядэшку ведалі як таленавітага трэнера і мудрага настаўніка, які ўнёс значны ўклад у развіццё і папулярызацыю баскетбола і выхаванне моладзі.







