3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Парламентарыі перагледзяць закон аб рэгуляванні гандлю
Закон аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання перагледзяць. Папраўкі абмяркуюць сёння ў першым чытанні ў парламенце. Яны павінны спрасціць вядзенне бізнесу ў названых сферах. Так, напрыклад, у законе маюць намер прапісаць пераход на апавяшчальны прынцып адкрыцця справы незалежна ад уключэння звестак у рэестры. Акрамя таго, гандлёвыя пункты і ўстановы харчавання змогуць самі вызначаць рэжым працы. Праўда, гэта не закране начныя установы, асабліва размешчаныя ў жылых дамах. Іх уладальнікам графік працы ўсё ж прыйдзецца ўзгадняць.















