3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Патрыятычны аўтапрабег "Дарогамі вайны - дарогамі Перамогі" праходзіць у Віцебскай вобласці
Аўтапрабег з удзелам ваеннай тэхнікі праходзіць у Віцебскай вобласці. Ён прысвечаны 80-годдзю першых абарончых баёў на Дзісненскім рубяжы і памяці воінаў 302 стралковага палка 29-й стралковай Полацкай дывізіі, якія загінулі падчас вызвалення Мёрскага і Браслаўскага раёнаў. У самым маленькім горадзе Беларусі - Дзісне - адбыўся мітынг. Да братэрскай магілы савецкіх воінаў усклалі кветкі. Таксама ўдзельнікі аўтапрабегу заклалі Алею Памяці. У гады Вялікай Айчыннай гэты населены пункт вельмі пацярпеў, фашысты арганізавалі гета, дзе здзекаваліся і расстрэльвалі мірнае насельніцтва.
Наш абавязак, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі аб гэтым ведалі. Калі яны будуць ведаць і памятаць, то я ўпэўнены, што такіх трагічных падзей больш не будзе ніколі.
Калона накіроўваецца ў вёску Тычкі. Гэта месца жорсткіх баёў у ліпені 1944-га. Фінальным пунктам аўтапрабегу стане аграгарадок Друя. Тут адбудзецца мітынг і святочны канцэрт.