3.78 BYN
2.97 BYN
3.42 BYN
Патрыятычнае выхаванне моладзі - прыярытэтнае развіццё Беларусі
Выхаванне сучаснай моладзі ў адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі - гэта адзін з галоўных прыярытэтаў развіцця нашай дзяржавы.
Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў. У Савеце Рэспублікі абмяркоўвалі развіццё ваенна-патрыятычных клубаў для школьнікаў.
На базе воінскіх часцей хлопцы знаёмяцца з жыццём вайскоўцаў, вывучаюць асновы баявой падрыхтоўкі, агнявой, медыцынскай. У краіне зараз працуе 17 ваенна-патрыятычных клубаў. 18-ы ў хуткім часе расчыніць свае дзверы для юных патрыётаў у Гомелі.
У Савеце Рэспублікі абмеркавалі развіццё аграэкатурызму
У фокусе ўвагі экспертнага савета і яшчэ адна тэма - развіццё беларускага аграэкатурызму. Сёння ў краіне каля 3 тысяч аграсядзіб, якія прапануюць гасцям каларытны адпачынак - сплавы на байдарках, веламаршруты, экасцежкі.
Экспертны савет быў створаны ў чэрвені 2021 года па даручэнні кіраўніка дзяржавы, каб аналізаваць праекты заканадаўчых актаў па найважнейшых пытаннях развіцця краіны. У склад савета ўваходзяць найбольш аўтарытэтныя навукоўцы і практыкі з розных галін.