3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Павел Латушка: Мы плануем міжнародны праект: Беларусь, рэлігіі, талерантнасць
У Штаб-кватэры ЮНЕСКА ў рамках 205-й сесіі Выканаўчага савета спецыялізаванай установы ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры адбылося выступленне ад імя дэлегацыі Рэспублікі Беларусь - Пасла, пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ЮНЕСКА - Паўла Латушкі. У сваім выступленні ён прывітаў рэформы, якія праводзяцца ў арганізацыі новым гендырэктарам ЮНЕСКА Одры Азуле.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі таксама выказаў падзяку ЮНЕСКА за паспяховую рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў. Таксама Павел Латушка інфармаваў аб завяршэнні падрыхтоўкі чарговага праекта - выданне ў перакладзе на рускую мову даведніка па ахове культурных каштоўнасцяў падчас узброеных канфліктаў.















