Павышэнне БПМ, вялікія выхадныя. Што яшчэ чакае беларусаў у лістападзе?
Лістапад у Беларусі традыцыйна сустракаем цэлым спісам змяненняў.
Пачнём з бюджэту пражытачнага мінімуму. Яго новае значэнне - 437 рублёў 80 капеек. Гэта ўжо чацвёртае павышэнне з пачатку 2024 года.
Услед за БПМ аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты. Напрыклад, узроставыя надбаўкі да пенсій. Тым, каму ад 75 да 79 гадоў, штомесяц даплацяць 82 рублі. А для групы 80+ памер надбаўкі складзе 164 рублі 15 капеек. Гэта з улікам надбаўкі на догляд.
Таксама вырастуць дапамогі для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці выплацяць 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а за другога і наступных дзяцей - ужо 14.
І ў завяршэнне, мабыць, пра самае прыемнае, што прынёс лістапад. Вялікія выхадныя. Добрая магчымасць адпачыць адразу 4 дні - з 7-га (чацвер) па 10-е (нядзеля). Праўда, прыйдзецца адпрацаваць у суботу, 16 лістапада. Але пра гэта падумаем пазней.







