3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Першая выдзеленая паласа на праезнай частцы для веласіпедыстаў гэтым летам з'явіцца ў Мінску
Праект будзе рэалізаваны на ўчастку вуліцы Веры Харужай каля Камароўскага рынка. Гэты адрэзак дарогі быў выбраны невыпадкова - ёсць вострая неабходнасць звязаць праспект Незалежнасці з інтэнсіўным веласіпедным рухам у іншай частцы горада. Пакуль жа правілы дарожнага руху прадпісваюць веласіпедыстам у горадзе перамяшчацца толькі па веладарожцы, па абочыне або па тратуары.
А для тых, хто толькі знаёміцца з двухколавым транспартам, у Мінску працуе велашкола для дарослых. Навучанне праходзіць у сераду, чацвер і пятніцу ў парку Янкі Купалы з 18 да 20 гадзін. Урокі бясплатныя, але неабходна зарэгістравацца.