3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Першыя сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуць працаваць у Мінску 14 верасня ля "Чыжоўка-Арэны"
Сельгаспрадукцыю па аптовых цэнах можна будзе набыць у Мінску ўжо 14 верасня на традыцыйных кірмашах. Першыя гандлёвыя рады разгарнуцца ля "Чыжоўка-Арэны". Свой ураджай прывязуць у Мінск не толькі буйныя вытворцы, але і фермеры. Купіць можна будзе агародніну, садавіну, сезонныя ягады і грыбы, таксама мясныя вырабы, малочныя прадукты і жывую рыбу. Хлеб, сыр, масла і мёд ад усіх вытворцаў пройдуць праверку на якасць. Кірмашы будуць ладзіць да канца кастрычніка. Асноўныя пляцоўкі - "Чыжоўка-Арэна" і Палац спорту ў Мінску. Гандаль будзе арганізаваны па суботах і нядзелях. Паралельна ў кожным раёне Мінска пройдуць і свае міні-кірмашы. Там таксама можна будзе набыць агародніну, садавіну новага ўраджаю.