3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Першы профільны лагер для вучняў педагагічных класаў працуе ў Мінскай вобласці
Лета з перспектывай на будучыню. Першы профільны лагер для вучняў педагагічных класаў працуе ў Мінскай вобласці. На базе Дзяржынскага каледжа амаль сотня школьнікаў з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна знаёмяцца з прафесіяй і асвойваюць педагагічнае майстэрства. Аб новым пакаленні настаўнікаў - Карына Гурэвіч.
Профільная змена для вучняў педагагічных класаў
Ксенія Шакавец - вучаніца педагагічнага класа Лошніцкай гімназіі - прадуктыўна і займальна праводзіць час у профільным летнім лагеры. Дзяўчына марыць стаць настаўнікам мовы і літаратуры - праз год яе чакае паступленне на філалагічны факультэт педуніверсітэта.
Лагер з педагагічным профілем у Мінскай вобласці адкрыўся ўпершыню. На базе Дзяржынскага каледжа сабраліся амаль сто школьнікаў з усіх раёнаў, каб атрымаць новыя веды для будучай прафесіі. Сваім вопытам і сакрэтамі майстэрства з імі дзеляцца вопытныя педагогі-наватары, а таксама дапамагаюць падрыхтавацца да ўнутранага экзамену. Экспрэс-курс - за 9 дзён.
Вучаць будучых педагогаў і ствараць партфоліа, якое неабходна пры паступленні ў ВНУ. Асабістыя дасягненні, творчая характарыстыка і водгукі настаўнікаў. 10 старонак або 100 - не важна. Галоўнае годна прэзентаваць сябе.
Заняткі - не ў фармаце класічных лекцый, а інтэрактыўных майстар-класаў. У праграме трэнінгі на стрэсаўстойлівасць, вырашэнне канфліктных сітуацый, уменне знайсці падыход да кожнага вучня.
Наталля Паўлоўская, дырэктар профільнага аздараўленчага лагера педагагічнай накіраванасці "Пульс":
Кожны дзень у нас носіць нейкую тэматычную скіраванасць. Гэта дзень прафесіянала, дзень патрыятычнага выхавання, дзень здаровага ладу жыцця, дзень інфармацыйнай культуры. Вучні наведваюць розныя музеі, выставы, мы выязджаем на вышэйшы пункт, які знаходзіцца ў нашым мястэчку Скірмантава. Розныя ў нас праходзяць інста-чэленджы. Буктрэйлер у нас днямі праходзіў - упадабаная кніга.
У раскладзе таксама і творчыя заняткі. Такія навыкі неабходны ў працы з дзецьмі. Ад будучых педагогаў чакаюць крэатыўных ініцыятыў і праектаў.
Лагер для вучняў педкласаў - тэставы праект, які можа стаць пастаянным. На наступны год праграму пашыраць, павялічаць і колькасць месцаў. Зараз у Мінскай вобласці адкрыта больш за 170 профільных педагагічных класаў.