3.67 BYN
3.03 BYN
3.48 BYN
"План Б": Вялікая візавая афера - Туск шукае крайняга
Вялікая візавая афера ў Польшчы. Арышт экс-намесніка міністра замежных спраў Петэра Ваўжыка - толькі вяршыня айсберга. Ваўжык, вядома, член партыі "Права і справядлівасць". Скандал з перавозкай і легалізацыяй мігрантаў з Азіі ўсплыў яшчэ летась у верасні. Але тады "пісаўцы" свайго адмазалі, скандал замялі, дыпламата экстранна адправілі ў адстаўку. І нібыта шыта-крыта.
Зараз жа новы прэм'ер Дональд Туск аднаўляе справы, якія папярэдні ўрад "схаваў пад дыван".
І тут выкрываецца цэлы спрут, які запусціў шчупальцы ў дыппрадстаўніцтвы Ганконга, Тайваня, Індыі і Катара. Усюды польскія дыпламаты са згоды, а часам у выніку патрабаванняў і пагроз Ваўжыка (роўна Маравецкага, роўна дыктатара Дуды) адной рукой штампавалі візы, а другой, сарамліва прыкрыўшы вочы, абвінавачвалі нас, беларусаў, у мігранцкім крызісе.
Анастасія Бенедзісюк расказала, хто такі Ваўжык і чаму капаць Туску трэба глыбей. Падрабязнасці ў відэа.