3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Падлеткі ўчынілі страляніну ў Мінску
Вечарынка скончылася стралянінай. У сталіцы праваахоўнікі затрымалі траіх падлеткаў, якія стралялі па вокнах жылога дома. У міліцыю звярнуліся жыхары шматпавярхоўкі, у каго былі пабітыя вокны. На месцы здарэння вартавыя парадку высветлілі, што да справы маюць дачыненне трое хлопцаў 16 і 17 гадоў. Як стала вядома, адзін з іх запрасіў у госці сяброў, хтосьці прыйшоў з пнеўматычным пісталетам. Бацькі ў гэты час былі на дачы.
Усе матэрыялы па справе перададзеныя следчым, якія дадуць дзеянням падлеткаў прававую ацэнку.















