3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Пакуль мы памятаем, мы жывём. 22 чэрвеня шматлюдны мітынг-рэквіем прайшоў у Хатыні
Пакуль мы памятаем, мы жывём. Сёння адна з самых трагічных і журботных дат у гісторыі нашай краіны - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Менавіта 22 чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза. Першай удар на сябе прыняла Беларусь. І сёння тысячы людзей узгадваюць тыя падзеі. Роўна апоўдні - Усебеларуская хвіліна маўчання. Самы шматлюдны мітынг-рэквіем прайшоў у Хатыні.
У абноўленым мемарыяльным комплексе сёння сабраліся прадстаўнікі многіх арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, кіраўніцтва Мінаблвыканкама. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа скульптуры "Непакароны чалавек", а таксама да Вечнага агню.
Пасля абнаўлення мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прайшло роўна тры месяцы. За гэты час цікавасць да гэтага знакавага месца прыкметна ўзрасла як у беларусаў, так і гасцей з многіх краін.