3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Наступствы ўраганнага ветру ліквідуюць у лясах Мінскай вобласці
Ураганны вецер прайшоў па некалькіх лясных гаспадарках рэгіёна. Найбольш пацярпелі Стаўбцоўскі, Капыльскі, Пухавіцкі лясгасы.
Зараз задача - разабраць бураломы і па-гаспадарску перапрацаваць драўніну. Толькі на тэрыторыі Стаўбцоўскага лясгаса штодзень працуюць звыш 70 чалавек. Для аптымізацыі працэсу выкарыстоўваюць сучасную лесанарыхтоўчую тэхніку. Ілья Цвяткоў назіраў за працэсам.
Ліквідацыя наступстваў урагану ў лясгасах Мінскай вобласці
Непагадзь і шквалісты вецер у гэтым сезоне дадалі працы супрацоўнікам лясной гаспадаркі Старадарожскага лясгаса. 579 гектараў пашкоджанага ляснога масіву - вынік разгулу майскай стыхіі.
Зараз перад работнікамі лясгаса стаіць задача навесці парадак у лясах: ачысціць пацярпелыя ўчасткі ад буралому, распрацаваць глебу і апрацаваць паваленыя дрэвы. Сартаванне праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку адбор дзелавой драўніны, якая пойдзе на рэалізацыю пакупнікам па ўсёй краіне. Дробныя і нізкаякасныя часткі ствалоў пойдуць на дровы, а кара, галінкі і пілавінне ператвораць у біяпаліва на пелетных вытворчасцях.
Для таго каб разбірацца з заваламі хутка і эфектыўна, спецыялісты выкарыстоўваюць самую сучасную тэхніку. Вось, напрыклад, такія харвестары дапамагаюць чалавеку ў тых месцах, куды дабрацца і бяспечна працаваць з пілой у руках.
Сярод найбольш пацярпелых ад разгулу стыхіі ў Мінскай вобласці - акрамя Стаўбцоўскага - Капыльскі, Пухавіцкі і Мінскі лясгасы. Пасля ветравалаў засталося ачысціць крыху больш за тысячу гектараў лясных масіваў.
Высечкі на пацярпелых тэрыторыях ужо восенню запоўняць новымі саджанцамі. Аднаўленне зялёных зон няпростая, карпатлівая, але неабходная праца, якая важная для экасістэмы. Вырашчаны лес ліквідуе прабел у разнастайнасці папуляцыі мясцовай фаўны, адновіць прыродныя працэсы ў рэгіёне.
Усяго за гэты год у Мінскай вобласці плануюць высадзіць больш за ... дрэў. Елка, хвоя, бяроза - традыцыйна гэта самыя папулярныя пароды. Іх яшчэ называюць лесаўтваральнымі. Пакуль маладняк не адужэе, яго будуць падкормліваць, плантацыі рэгулярна чысціць ад пустазелля, каб вырасціць новы лес якасна і без страт.