Пацярпелым у аварыі пад Фаніпалем аказана кваліфікаваная дапамога медыкаў
Усім пацярпелым у аварыі пад Фаніпалем аказана кваліфікаваная дапамога медыкаў. Стан аднаго пацыента ўрачы ацэньваюць як цяжкі, ён знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, другі пасля аперацыі, стабільны. З сямі чалавек, якія паступілі ў бальніцу хуткай дапамогі ў Мінску, на лячэнні застаюцца пяцёра, дваіх пасля абследавання адпусцілі дамоў. Сярод пацыентаў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі двое грамадзян Германіі.
Аварыя адбылася каля 9 раніцы каля вёскі Чаркасы. Вадзіцель міжнароднага рэйса Варшава - Мінск, рухаючыся па сярэдняй паласе, пры перастраенні сутыкнуўся з пагрузчыкам. Пасля машыну адкінула на легкавушку, і далей яна легла набок у кювет. У салоне аўтобуса знаходзіўся 61 пасажыр - беларусы, іншаземцы і 2 вадзіцелі. Для дэблакіроўкі пацярпелых спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. На дадзены момант па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.







