Пазнавальныя турыстычныя маршруты для дзяцей у Вілейцы прапануюць "Чарапашкі"
Яны не ніндзя, але таксама суперчарапашкі. Толькі валодаюць не баявым, а мастацтвам падарожжа. Дзіцячы турыстычны клуб "Чарапашкі", што ў Вілейцы, прапануе пазнавальныя маршруты для юных вандроўнікаў. Лясныя экскурсіі, сплавы на байдарках, велападарожжы, горныя паходы. Турклуб распрацоўвае і новыя фарматы. Напрыклад, спартыўныя вандроўкі спалучаюць і адпачынак на прыродзе, і спаборніцтвы. Адсюль у музеі "Чарапашак" ганаровыя ўзнагароды – дыпломы і кубкі. А самая знакамітая краязнаўчая экспедыцыя - па рацэ Вілія "Шляхам графа Тышкевіча". Яна аб'ядноўвае турыстаў з Мінска, Смаргоні, Маладзечна, Лагойска, Ашмян і Астраўца.
Турызм – гэта яшчэ і дадатковая адукацыя для моладзі з Вілейкі і раёна, таму самы гарачы перыяд для паходаў - час канікулаў незалежна ад надвор'я. Усяго на працягу года вынослівыя "Чарапашкі" могуць вандраваць да 120 дзён. А за тры дзясяткі гадоў існавання турклуба аматары падарожжаў сем гадоў правялі ў экспедыцыях.







