"Пра надвор’е" | 06.10.2022
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет на заўтрашні дзень: "Чым больш аддаленым бачыцца гарызонт, тым бліжэй дождж. Чырвоныя хмары напрыканцы дня - да пахмурнага і дажджлівага надвор'я".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1986 годзе - больш за 6 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1966-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль 27 градусаў вышэй за нуль.







