3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е ў Беларусі ў асноўным вызначала зона павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў няўстойлівай паветранай масе. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны адзначаўся туман. Месцамі па паўднёвым усходзе максімальна тэмпература паветра дасягала 30 градусаў цяпла.
Вельмі хутка з прагнозу ад Белгідрамета мы даведаемся, што нас чакае ў найбліжэйшы час. Але спачатку традыцыйны агляд прыродных падзей.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: калі ў гэту пару добры ўраджай ягад і арэхаў, а грыбоў няшмат, то зіма будзе снежнай. А калі авёс пачаў зелянець другі раз - будзе дажджлівая восень.