3.78 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
12 сакавіка ў народным календары Рыгор. Казалі: "На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора". І прыкмячалі: паўднёвы ці паўднёва-заходні вецер - да пацяплення. Вераб'і збіваюцца ў чараду - да сухога і цёплага надвор'я.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Васілевічах у 1928 годзе - амаль 29 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2002 - звыш 17 з паловай градусаў цяпла.